Перайсці да зместу

Сеніцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сеніцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мінскі раён
Уключае 14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сеніца
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 22 786
Сеніцкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Се́ніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Сеніца.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Самахвалавіцкім раёне БССР. 18 студзеня 1931 года ўключаны ў гарадскую рысу горада Менска. З 26 мая 1935 года ў складзе Менскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Менскім раёне Менскай вобласці. 8 красавіка 1957 года ў склад сельсавета з Падгайскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Каханаўшчына, Лявонцавічы, Падгай, Скарынічы і пасёлак Скарынічы)[1]. 29 верасня 2006 года ў склад Мачулішчанскага пассавета перададзены вёскі Аляксандрава і Мачулішчы[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 10236 чалавек[3], з іх 88,7 % — беларусы, 7,9 % — рускія, 1,2 % — украінцы, 0,7 % — палякі[4]; паводле перапісу 2019 года — 22786 чалавек[5].

Зноскі

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 193
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 217